Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЖУРАЎЛЁЎ Мікалай Яўлампіевіч 

ЖУРАЎЛЁЎ Мікалай Яўлампіевіч

[1912, в. Папраўскае Адэскай губ., цяпер Украіна – ?], педагог. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 18.5.1945 у Мінску па адрасе: вул. Чкалава, д. 7. Асуджаны 21.7.1945 асобай нарадай пры НКВД за “супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай Беларусі 23.3.1992. Асабовая справа Ж. № 32241-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"