Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЖУРАЎЛЁЎ Мікалай Яўлампіевіч
[1912, в. Папраўскае Адэскай губ., цяпер Украіна – ?], педагог. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 18.5.1945 у Мінску па адрасе: вул. Чкалава, д. 7. Асуджаны 21.7.1945 асобай нарадай пры НКВД за “супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай Беларусі 23.3.1992. Асабовая справа Ж. № 32241-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.