Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЖУКОЎСКАЯ Зінаіда Рыгораўна 

ЖУКОЎСКАЯ Зінаіда Рыгораўна

[1911, в. Вулька Пінс-кага пав. Мінскай губ., цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай 44-й чыгуначнай школы Мінска. Выйшла замуж, гадавала дзіця. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 17.12.1944 у Мінску па адрасе: вул. Чырвоная, д. 32, кв. 2. Асуджана 11.12.1946 пазасудовым органам МДБ за “антысавецкую агітацыю” да 5 гадоў ППЛ і 3 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапавана ва Унжэнскі лагер МДБ Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана ваеннай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 29.10.1991. Групавая справа Ж. і інш. № 31247-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"