Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЖУКОЎСКАЯ Зінаіда Рыгораўна
[1911, в. Вулька Пінс-кага пав. Мінскай губ., цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай 44-й чыгуначнай школы Мінска. Выйшла замуж, гадавала дзіця. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 17.12.1944 у Мінску па адрасе: вул. Чырвоная, д. 32, кв. 2. Асуджана 11.12.1946 пазасудовым органам МДБ за “антысавецкую агітацыю” да 5 гадоў ППЛ і 3 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапавана ва Унжэнскі лагер МДБ Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана ваеннай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 29.10.1991. Групавая справа Ж. і інш. № 31247-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.