Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЖАРЫН Аляксандр Міхайлавіч
[1915, в. Лапічы Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Буда-Кашалёўскі р-н Гомельскай вобл. – 1937 (?), Віцебск, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў дырэктарам школы в. Пустынкі Сенненскага р-на Віцебскай вобл. Арыштаваны 15.11.1937. Асуджаны 28.11.1937 за “шпіянаж на карысць Польшчы” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.8.1958. Асабовая справа Ж. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.