Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЖАРЫН Аляксандр Міхайлавіч 

ЖАРЫН Аляксандр Міхайлавіч

[1915, в. Лапічы Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Буда-Кашалёўскі р-н Гомельскай вобл. – 1937 (?), Віцебск, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў дырэктарам школы в. Пустынкі Сенненскага р-на Віцебскай вобл. Арыштаваны 15.11.1937. Асуджаны 28.11.1937 за “шпіянаж на карысць Польшчы” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.8.1958. Асабовая справа Ж. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".