Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЕРМАКОВІЧ Серафім Рыгоравіч 

ЕРМАКОВІЧ Серафім Рыгоравіч

[1907, в. Папоўка Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Меў вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Янушова Мядзельскага р-на. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 18.3.1945. Асуджаны 10.7.1946 асобай нарадай пры НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 3 гадоў ППЛ. Вызвалены 21.8.1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай БССР 17.7.1989. Асабовая справа Е. № 26561-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"