Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЕРМАКОВІЧ Серафім Рыгоравіч
[1907, в. Папоўка Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Меў вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам пачатковай школы в. Янушова Мядзельскага р-на. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 18.3.1945. Асуджаны 10.7.1946 асобай нарадай пры НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 3 гадоў ППЛ. Вызвалены 21.8.1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай БССР 17.7.1989. Асабовая справа Е. № 26561-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.