Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ЕЛЯНЁЎСКАЯ Алена Антонаўна 

ЕЛЯНЁЎСКАЯ Алена Антонаўна

[1894, в. Даўгаполле Гарадоцкага пав. Віцебскай губ., цяпер Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. – 29.12.1937, Віцебск, турма НКВД], верагодна, сястра Міхаіла Антонавіча Елянеўскага, да кастрычніцкага перавароту 1917 настаўніка 4-класнага вучылішча ў Гарадку Віцебскай губ. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай СШ № 28 у Віцебску. Арыштавана 3.11.1937. Асуджана 19.11.1937 тройкай НКВД як “член ПАВ” да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана трыбуналам БВА 29.4.1958. Групавая справа Е. і інш. № 7838-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"