Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ЕЛЯНЁЎСКАЯ Алена Антонаўна
[1894, в. Даўгаполле Гарадоцкага пав. Віцебскай губ., цяпер Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. – 29.12.1937, Віцебск, турма НКВД], верагодна, сястра Міхаіла Антонавіча Елянеўскага, да кастрычніцкага перавароту 1917 настаўніка 4-класнага вучылішча ў Гарадку Віцебскай губ. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай СШ № 28 у Віцебску. Арыштавана 3.11.1937. Асуджана 19.11.1937 тройкай НКВД як “член ПАВ” да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана трыбуналам БВА 29.4.1958. Групавая справа Е. і інш. № 7838-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.