Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ДЗЕКТАР (ДЭКТАР) Іда Юдзелеўна
[1901, Ракішкі Ковенскай губ., цяпер Літва – ?]. З мяшчанскай сям’і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай 26-й СШ Віцебска. Была замужам, гадавала непаўнагадовага сына. Арыштавана 21.7.1938 у Віцебску па адрасе: Віцебскі тупік, д. 13, кв. 6. Абвінавачвалася ў “шпіянажы” і “антысавецкай агітацыі”. Асуджана не была. Вызвалена ў крас. 1939. Рэабілітавана. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Д. № 5432-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Рэпрэсаваны быў і муж Д.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.