Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ДЗЕКТАР (ДЭКТАР) Іда Юдзелеўна 

ДЗЕКТАР (ДЭКТАР) Іда Юдзелеўна

[1901, Ракішкі Ковенскай губ., цяпер Літва – ?]. З мяшчанскай сям’і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай 26-й СШ Віцебска. Была замужам, гадавала непаўнагадовага сына. Арыштавана 21.7.1938 у Віцебску па адрасе: Віцебскі тупік, д. 13, кв. 6. Абвінавачвалася ў “шпіянажы” і “антысавецкай агітацыі”. Асуджана не была. Вызвалена ў крас. 1939. Рэабілітавана. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Д. № 5432-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Рэпрэсаваны быў і муж Д.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".