Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ДАШЛЯНКА Браніслава Восіпаўна 

ДАШЛЯНКА Браніслава Восіпаўна

[1889, мяст. Збораш Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча – ?]. З сям’і
службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай СШ № 1 Беластока. Арыштавана 28.4.1940. Асуджана 19.11.1940 асобай нарадай пры НКВД за “ўдзел у антысавецкай паўстанцкай арганізацыі” да 8 гадоў ППЛ. Этапавана ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 22.9.1941 як польская грамадзянка. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 29.8.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Групавая справа Д. і інш. (усяго каля 10 чалавек) № п-10818 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"