Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ДАШЛЯНКА Браніслава Восіпаўна
[1889, мяст. Збораш Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча – ?]. З сям’і
службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай СШ № 1 Беластока. Арыштавана 28.4.1940. Асуджана 19.11.1940 асобай нарадай пры НКВД за “ўдзел у антысавецкай паўстанцкай арганізацыі” да 8 гадоў ППЛ. Этапавана ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 22.9.1941 як польская грамадзянка. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 29.8.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Групавая справа Д. і інш. (усяго каля 10 чалавек) № п-10818 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.