Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ДАМБРОЎСКІ Чэслаў Каятанавіч
[1884, в. Людвінова Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў дырэктарам сельскагаспадарчай школы ў в. Вулька Драгічынскага р-на. Арыштаваны 2.11.1939. Асуджаны 9.7.1940 асобай нарадай пры НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Цемнікоўскі лагер НКВД Мардоўскай АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 6.5.1989. Асабовая справа Д. № 8238-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.