Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ДАМБРОЎСКІ Чэслаў Каятанавіч 

ДАМБРОЎСКІ Чэслаў Каятанавіч

[1884, в. Людвінова Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў дырэктарам сельскагаспадарчай школы ў в. Вулька Драгічынскага р-на. Арыштаваны 2.11.1939. Асуджаны 9.7.1940 асобай нарадай пры НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Цемнікоўскі лагер НКВД Мардоўскай АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 6.5.1989. Асабовая справа Д. № 8238-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".