Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГУДЫМАЎ Васіль Пятровіч
[1899, мяст. Коханава Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. – 19.12.1937, Орша, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Сваташыцы Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 28.4.1937. Асуджаны 22.11.1937 тройкай НКВД за “шпіянаж на карысць Польшчы” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 11.9.1958. Асабовая справа Г. № 7790-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.