Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГУДЫМАЎ Васіль Пятровіч 

ГУДЫМАЎ Васіль Пятровіч

[1899, мяст. Коханава Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. – 19.12.1937, Орша, турма НКВД]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Сваташыцы Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 28.4.1937. Асуджаны 22.11.1937 тройкай НКВД за “шпіянаж на карысць Польшчы” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 11.9.1958. Асабовая справа Г. № 7790-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".