Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГУД Надзея Канстанцінаўна 

ГУД Надзея Канстанцінаўна

[18.11.1922, в. Мікалаеў-
ка Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, выкладала ў Мінску на курсах бухгалтараў. Арыштавана 31.12.1944. Асуджана 1.9.1945 асобай нарадай пры НКВД як “член антысавецкай арганізацыі” да 5 гадоў ППЛ. Этапавана ва Унжэнскі лагер МДБ Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Вызвалена 7.7.1954 (?). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана ваеннай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 13.3.1964. Асабовая справа Г. № 18472-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"