Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГУД Надзея Канстанцінаўна
[18.11.1922, в. Мікалаеў-
ка Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, выкладала ў Мінску на курсах бухгалтараў. Арыштавана 31.12.1944. Асуджана 1.9.1945 асобай нарадай пры НКВД як “член антысавецкай арганізацыі” да 5 гадоў ППЛ. Этапавана ва Унжэнскі лагер МДБ Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Вызвалена 7.7.1954 (?). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана ваеннай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 13.3.1964. Асабовая справа Г. № 18472-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.