Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГРУШЭЦКІ Вацлаў Казіміравіч 

ГРУШЭЦКІ Вацлаў Казіміравіч

[1900, Радам, цяпер Польшча – ?], муж Ванды Грушэцкай. З мяшчанскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам Віцебскай школы імя Парыжскай Камуны. Уступіў у ВКП(б). Арыштаваны 12.10.1930. Асуджаны 26.1.1931 калегіяй АДПУ як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” і за “антысавецкую агітацыю” да 3 гадоў пазбаўлення волі. 4.7.1931 прыгавораны да ВМП (заменена на 10 гадоў ППЛ). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 14.8.1964. Групавая справа сям’і Грушэцкіх і інш. (усяго каля 40 чалавек) № 12975-п з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"