Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГРУДЗІНСКІ Станіслаў Людвігавіч 

ГРУДЗІНСКІ Станіслаў Людвігавіч

[1899, Вільня, цяпер Вільнюс – ?]. З польскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў загадчыкам школы в. Лаўцы Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 5.10.1940 у в. Кавалеўшчына (цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл.). Асуджаны 28.5.1941 асобай нарадай пры НКВД за “антысавецкую дзейнасць” да 8 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 1.11.1990. Асабовая справа Г. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"