Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГРУДЗІНСКІ Станіслаў Людвігавіч
[1899, Вільня, цяпер Вільнюс – ?]. З польскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў загадчыкам школы в. Лаўцы Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 5.10.1940 у в. Кавалеўшчына (цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл.). Асуджаны 28.5.1941 асобай нарадай пры НКВД за “антысавецкую дзейнасць” да 8 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 1.11.1990. Асабовая справа Г. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.