Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГРОД Міхаіл Сцяпанавіч 

ГРОД Міхаіл Сцяпанавіч

[1898, в. Галева Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Працаваў настаўнікам пачатковай школы ў роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 21.6.1941. Асуджаны 27.6.1942 асобай нарадай пры НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 3 гадоў ППЛ. Этапаваны ў адзін з лагераў МДБ Ніжне-Тагільскага р-на, затым Кемераўскай вобл. Вызвалены 18.9.1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Брэсцкім абл. судом 29.12.1965. Асабовая справа Г. № 6195-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"