Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГРОД Міхаіл Сцяпанавіч
[1898, в. Галева Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Працаваў настаўнікам пачатковай школы ў роднай вёсцы. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 21.6.1941. Асуджаны 27.6.1942 асобай нарадай пры НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 3 гадоў ППЛ. Этапаваны ў адзін з лагераў МДБ Ніжне-Тагільскага р-на, затым Кемераўскай вобл. Вызвалены 18.9.1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Брэсцкім абл. судом 29.12.1965. Асабовая справа Г. № 6195-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.