Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГРАЎС Эдуард Іванавіч
[1907, в. Крынкі Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Лёзненскі р-н Віцебскай вобл. – 22.5.1938, Віцебск (?), турма НКВД]. З латышскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам вучэбнай часткі школы в. Уна Лёзненскага р-на. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 28.11.1937. Асуджаны 16.4.1938 тройкай НКВД за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 29.10.1957. Асабовая справа Г. № 7546-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.