Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГРАЎС Эдуард Іванавіч 

ГРАЎС Эдуард Іванавіч

[1907, в. Крынкі Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Лёзненскі р-н Віцебскай вобл. – 22.5.1938, Віцебск (?), турма НКВД]. З латышскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам вучэбнай часткі школы в. Уна Лёзненскага р-на. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Арыштаваны 28.11.1937. Асуджаны 16.4.1938 тройкай НКВД за “контррэвалюцыйную дзейнасць” да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 29.10.1957. Асабовая справа Г. № 7546-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".