Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГРАБОЎСКІ Уладзіслаў Станіслававіч
[1898, в. Бронава Ломжынскай губ., цяпер Польшча – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам народнай школы в. Дабрыянава (Польшча). Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 19.12.1939. Асуджаны 4.9.1940 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Каргапольскі лагер НКВД Архангельская вобл. Вызвалены 19.1.1942 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.9.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Г. № п-12524 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.