Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГРАБОЎСКІ Уладзіслаў Станіслававіч 

ГРАБОЎСКІ Уладзіслаў Станіслававіч

[1898, в. Бронава Ломжынскай губ., цяпер Польшча – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам народнай школы в. Дабрыянава (Польшча). Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 19.12.1939. Асуджаны 4.9.1940 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 5 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Каргапольскі лагер НКВД Архангельская вобл. Вызвалены 19.1.1942 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.9.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Г. № п-12524 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".