Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГЛУШАКОЎ Яфім Мікалаевіч
[1890, в. Сасноўка, цяпер Віцебскага р-на – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1919–21 г. служыў у Чырвонай Арміі. У 1930-я г. працаваў настаўнікам СШ № 15 у Віцебску. Быў жанаты, меў дачку Надзею. Арыштаваны 18.9.1938 у Віцебску па адрасе: вул. Яноўская, д. 30б. Пад следствам знаходзіўся ў Віцебскай турме НКВД. Абвінавачваўся як “удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі”. Асуджаны не быў. Вызвалены 10.9.1939. Рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Г. № 6551-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.