Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГЛУШАКОЎ Яфім Мікалаевіч 

ГЛУШАКОЎ Яфім Мікалаевіч

[1890, в. Сасноўка, цяпер Віцебскага р-на – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1919–21 г. служыў у Чырвонай Арміі. У 1930-я г. працаваў настаўнікам СШ № 15 у Віцебску. Быў жанаты, меў дачку Надзею. Арыштаваны 18.9.1938 у Віцебску па адрасе: вул. Яноўская, д. 30б. Пад следствам знаходзіўся ў Віцебскай турме НКВД. Абвінавачваўся як “удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі”. Асуджаны не быў. Вызвалены 10.9.1939. Рэабілітаваны. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Г. № 6551-п з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".