Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГЛАДКІ Аляксандр Ільіч 

ГЛАДКІ Аляксандр Ільіч

[1910, в. Гаішча Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы ў в. Новы Двор Мінскага р-на. Арыштаваны 22.2.1933. Асуджаны 10.8.1933 паводле пастановы калегіі АДПУ як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” да 3 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 24.8.1956. Групавая справа Г. і інш. (усяго больш за 35 чалавек) № 14618-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"