Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГЛАДКІ Аляксандр Ільіч
[1910, в. Гаішча Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы ў в. Новы Двор Мінскага р-на. Арыштаваны 22.2.1933. Асуджаны 10.8.1933 паводле пастановы калегіі АДПУ як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” да 3 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага Суда БССР 24.8.1956. Групавая справа Г. і інш. (усяго больш за 35 чалавек) № 14618-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.