Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГІНЦ Марыя Дзям’янаўна 

ГІНЦ Марыя Дзям’янаўна

[1898, в. Зазер’е Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. – ?]. З бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала настаўніцай СШ ў Навагрудку Гродзенскай вобл. Была замужам, гадавала двое сыноў. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 5.1.1945. Асуджана 1.4.1946 асобай нарадай пры МДБ як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 5 гадоў пазбаўлення волі. Выслана ў Какчэтаўскую вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 4.7.1994 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Г. № п-20991 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"