Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГІНЦ Марыя Дзям’янаўна
[1898, в. Зазер’е Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. – ?]. З бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала настаўніцай СШ ў Навагрудку Гродзенскай вобл. Была замужам, гадавала двое сыноў. Падчас 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 5.1.1945. Асуджана 1.4.1946 асобай нарадай пры МДБ як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 5 гадоў пазбаўлення волі. Выслана ў Какчэтаўскую вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 4.7.1994 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Г. № п-20991 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.