Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГАЎРЫХОЎСКІ Аляксандр Юзэфавіч
[1897, мяст. Візна
Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча – ?]. З ся-
лянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы ў родным мястэчку. Быў жанаты, гадаваў сына і дачку. Арыштаваны 12.5.1940. Асуджаны 26.8.1940 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі (?) лагер НКВД Комі АССР (пас. Ухта). Вызвалены 30.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 3.10.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Г. № п-11547 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.