Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГАЎРЫХОЎСКІ Аляксандр Юзэфавіч 

ГАЎРЫХОЎСКІ Аляксандр Юзэфавіч

[1897, мяст. Візна
Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча – ?]. З ся-
лянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы ў родным мястэчку. Быў жанаты, гадаваў сына і дачку. Арыштаваны 12.5.1940. Асуджаны 26.8.1940 асобай нарадай пры НКВД як “сацыяльна-небяспечны элемент” да 8 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі (?) лагер НКВД Комі АССР (пас. Ухта). Вызвалены 30.9.1941 як польскі грамадзянін. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 3.10.1989 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа Г. № п-11547 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".