Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГАРБАЧОЎСКАЯ Марыя Уладзіславаўна 

ГАРБАЧОЎСКАЯ Марыя Уладзіславаўна

[1907, Стрый, цяпер Украіна – ?]. З сям’і службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай Валожынскай школы Віленскага ваяв. Выйшла замуж, гадавала дзіця. Арыштавана 20.9.1939 у Валожыне па адрасе: вул. Ціхая, д. 11. Асуджана 11.12.1940 асобай нарадай пры НКВД як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” да 5 гадоў ППЛ. Этапавана ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 6.9.1941 як польская грамадзянка. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана Пракуратурай БССР 13.7.1989. Асабовая справа Г. № 26315-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"