Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГАРБАЧОЎСКАЯ Марыя Уладзіславаўна
[1907, Стрый, цяпер Украіна – ?]. З сям’і службоўца. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала настаўніцай Валожынскай школы Віленскага ваяв. Выйшла замуж, гадавала дзіця. Арыштавана 20.9.1939 у Валожыне па адрасе: вул. Ціхая, д. 11. Асуджана 11.12.1940 асобай нарадай пры НКВД як “член контррэвалюцыйнай арганізацыі” да 5 гадоў ППЛ. Этапавана ў Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалена 6.9.1941 як польская грамадзянка. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана Пракуратурай БССР 13.7.1989. Асабовая справа Г. № 26315-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.