Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГАНС Фаня Рыгораўна
[1905, мяст. Міжэрычы Ваўкавыс-
кага пав. Гродзенскай губ., цяпер Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобл. – ?]. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай СШ № 2 у Асіповічах Магілёўскай вобл. Арыштавана 12.3.1938. Абвінавачвалася ва “ўдзеле ў контррэвалюцыйнай кулацкай арганізацыі”. 26.2.1939 УНКВД Магілёўскай вобл. вызвалена і рэабілітавана. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Г. № 4431-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.