Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГАНС Фаня Рыгораўна 

ГАНС Фаня Рыгораўна

[1905, мяст. Міжэрычы Ваўкавыс-
кага пав. Гродзенскай губ., цяпер Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобл. – ?]. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала настаўніцай СШ № 2 у Асіповічах Магілёўскай вобл. Арыштавана 12.3.1938. Абвінавачвалася ва “ўдзеле ў контррэвалюцыйнай кулацкай арганізацыі”. 26.2.1939 УНКВД Магілёўскай вобл. вызвалена і рэабілітавана. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Г. № 4431-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".