Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГАНЖЫН Антон Лявонавіч 

ГАНЖЫН Антон Лявонавіч

[1881, мяст. Чачэрск Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам мінскай СШ № 42. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 31.12.1944. Асуджаны 3.10.1945 асобай нарадай пры МДБ як “памагаты нямецкіх акупацыйных уладаў” да 5 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ў Краснаярскі край. Вызвалены 31.12.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай РБ 6.5.1993. Асабовая справа Г. № 35193-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"