Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГАНЖЫН Антон Лявонавіч
[1881, мяст. Чачэрск Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам мінскай СШ № 42. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 31.12.1944. Асуджаны 3.10.1945 асобай нарадай пры МДБ як “памагаты нямецкіх акупацыйных уладаў” да 5 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ў Краснаярскі край. Вызвалены 31.12.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Пракуратурай РБ 6.5.1993. Асабовая справа Г. № 35193-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.