Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГАЛЫШКОЎ Іван Сямёнавіч 

ГАЛЫШКОЎ Іван Сямёнавіч

[1892, в. Вярба Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Дрыбінскі р-н Магілёўскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнікам Дрыбінскай СШ. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 31.7.1938 у мяст. Дрыбін па адрасе: вул. Ленінская, д. 97. Абвінавачваўся ў “контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай дзейнасці” Асуджаны не быў. Вызвалены і рэабілітаваны 8.3.1939. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Г. № 3455 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"