Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГАЛЫШКОЎ Іван Сямёнавіч
[1892, в. Вярба Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Дрыбінскі р-н Магілёўскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую або незакончаную вышэйшую адукацыю. Падчас арышту працаваў настаўнікам Дрыбінскай СШ. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 31.7.1938 у мяст. Дрыбін па адрасе: вул. Ленінская, д. 97. Абвінавачваўся ў “контррэвалюцыйнай нацдэмаўскай дзейнасці” Асуджаны не быў. Вызвалены і рэабілітаваны 8.3.1939. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Г. № 3455 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.