Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГАЛКОЎСКІ Павел Максімавіч 

ГАЛКОЎСКІ Павел Максімавіч

[26.12.1900, в. Судзілы Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Галічы Клімавіцкага р-на. Арыштаваны 19.11.1937. Асуджаны 29.11.1937 тройкай НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўднёва-чыгуначны (?) лагер НКВД Комі АССР. Рэабілітаваны і вызвалены Клімавіцкім раённым аддзелам НКВД БССР у перыяд 25.9.1939–3.11.1939. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Г. № 3468 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"