Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГАЛКОЎСКІ Павел Максімавіч
[26.12.1900, в. Судзілы Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Галічы Клімавіцкага р-на. Арыштаваны 19.11.1937. Асуджаны 29.11.1937 тройкай НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Паўднёва-чыгуначны (?) лагер НКВД Комі АССР. Рэабілітаваны і вызвалены Клімавіцкім раённым аддзелам НКВД БССР у перыяд 25.9.1939–3.11.1939. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Г. № 3468 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.