Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі  » Том IV. Кнiга I  » ГАЙДУКЕВІЧ Васіль Мікалаевіч 

ГАЙДУКЕВІЧ Васіль Мікалаевіч

[22.3.1901, в. Кацягі Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Працаваў настаўнікам школы в. Вендараж Магілёўскага р-на. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 20.1.1937. Асуджаны 2.9.1937 тройкай НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Унжэнскі лагер НКВД Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 13.1.1960 калегіяй Вярхоўнага Суда БССР. Групавая справа Г. і інш. № 6951 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"