Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГАЙДУКЕВІЧ Васіль Мікалаевіч
[22.3.1901, в. Кацягі Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н – ?]. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Працаваў настаўнікам школы в. Вендараж Магілёўскага р-на. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 20.1.1937. Асуджаны 2.9.1937 тройкай НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Унжэнскі лагер НКВД Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 13.1.1960 калегіяй Вярхоўнага Суда БССР. Групавая справа Г. і інш. № 6951 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.