Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. Рэпрэсаваныя Настаўнікі » Том IV. Кнiга I » ГАЙДА Міхаіл Васілевіч
[1891, Касцюковічы Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. – ?].
З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам школы в. Ліпаўка Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. Арыштаваны 7.4.1933. Абвінавачваўся ва “ўдзеле ў контррэвалюцыйнай арганізацыі па звяржэнні савецкай улады”. 29.5.1933 паводле пастановы 4-га аддзела АДПУ БССР справа Г. (групавая, № 5680; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) спынена, а ён вызвалены і рэабілітаваны. Зноў арыштаваны 10.11.1933. Асуджаны 29.11.1933 за “антысавецкую дзейнасць” да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы. Па другой справе (групавая, № 6600; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) рэабілітаваны 15.8.1958 Вярхоўным Судом БССР.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.